ХАРУ́Н АР-РАШЫ́Д, Гарун ар-Рашыд (766, г. Рэй, Іран — 24.3.809),

арабскі халіф [786—809] з дынастыі Абасідаў. Прыйшоў да ўлады з дапамогай сям’і іранскай знаці Бармакідаў, што павялічыла ролю іранцаў у дзярж. справах. Пры ім араб. Халіфат ’дасягнуў найб. магутнасці. Дзякуючы яго асабістаму апякунству, Багдад ператварыўся ў найважн. цэнтр навукі, л-ры і мастацтва мусульм. свету. Памёр у час паходу супраць паўстаўшых жыхароў Маверанахра. Папулярны герой араб. фальклору.

т. 16, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)